Каляндар перакідны настольны «Мой каштоўны 2026»
-
31.50 €
-+
Галоўныя каштоўнасці, якія ёсць у беларусаў, — гэта людзі, кнігі, народная мудрасць.
Таму ў 2026 годзе мы прапануем вам разам з намі адзначаць галоўныя святы па народным календары, дні нараджэння і юбілеі знакамітых беларусаў. Вядома ж, мы не змаглі пералічыць усіх-усіх, але яны жывуць проста ў сэрцайку.
Яркі эстэтычны дызайн і павялічаны фармат робяць гэты каляндар выдатным падарункам і крыніцай натхнення на кожны дзень. А дзякуючы цытатам і ўрыўкам з самых лепшых беларускіх кніг вы зможаце дакрануцца да народнай мудрасці.
Падарожнічайце па беларускіх каштоўнасцях разам з намі!



