Facebook
меню

Фердынанд Рушчыц грамадзянін Незалежнай

Фердынанд Рушчыц грамадзянін Незалежнай
  • Нет в продаже

  • Товар купило: 2 человек
  • Доставка в
  • Служба доставки DPD
  • Доставка "Фердынанд Рушчыц грамадзянін Незалежнай" по всему миру: США, Германия, Польша, Израиль, Англия и др.

  • Автор:
  • Издательство: Галіяфы
  • Язык: белорусский
  • Год выпуска: 2019
  • Страниц: 168
  • Переплет: твердый перепет
  • EAN: 9789857209262
Фердынанда Рушчыца — мастака-жывапісца ведаюць, напэўна, усе. Нядзіўна, што яго вобразы, якія характарызуюцца бесперапыннай эвалюцыяй стылю і тэмы, і сёння прыцягваюць увагу мноства зацікаўленых аматараў. Аднак мала хто ведае, што Рушчыц таксама быў выдатным сцэнографам, графічным дызайнерам, грамадскім і палітычным актывістам. Не ўсе таксама памятаюць, што менавіта Рушчыц быў аўтарам „ключоў ад Вільні”, якія былі ўручаны Маршалу Юзафу Пілсудскаму пасля вызвалення горада. Вялікі Паляк, сын беларускай зямлі і сёння з'яўляецца фігурай неспасціжнай, таямнічай, інтрыгуючай. Тым, хто адкрывае чарговыя раздзелы яго жыццёвага падарожжа, ён падаецца вельмі займальным персанажам: з аднаго боку, як гэта характэрна для мастакоў, „легкадумны”, здольны акліматызавацца ў любым асяроддзі і ў любой новай ролі, а з другога — поўны настальгіі і тугі па спакойным радавым Багданаве з прадказальным рытмам падзей, роднымі прасторамі, якія супакойваюць душу і сэрца… Гэты разлад у душы творцы, які ўзмацняўся ваеннымі падзеямі на Радзіме, сфармаваў яго як асобу і дазволіў таленту ўмацавацца і дапоўніцца. Наш альбом дае магчымасць ажыццявіць падарожжа ў менш вядомыя этапы жыцця і творчасці Фердынанда Рушчыца, запрашае пазнаць глыбіню яго думак, непакорлівую душу і праніклівы розум, якія не паддаваліся нягодам гісторыі і чалавечым слабасцям, але дазвалялі мастаку развівацца, каб стаць выбітнай, усебакова развітай асобай, Вялікім Палякам — Грамадзянінам Адроджанай Незалежнай.