Facebook
меню

Каляндар адаптацыі ў новай краіне

Каляндар адаптацыі ў новай краіне
  • 12.79
    -
    +

  • Срок доставки: до 29.06.2026
  • Доставка в
  • Служба доставки DPD
  • Доставка "Каляндар адаптацыі ў новай краіне" по всему миру: США, Германия, Польша, Израиль, Англия и др.

  • Автор:
  • Издательство: Gutenberg Publisher
  • Язык: белорусский
  • Год выпуска: 2025
  • Страниц: 24
  • Обложка: мягкая
  • EAN: 9788368016321
Дапаможнік пра малыя, прадуманыя крокі да адаптацыі і камфорту ў новым асяроддзі. Падыдзе як для тых, хто плануе пераезд, так і для эмігрантаў, дапамагаючы ўсталяваць звычкі і сістэму самападтрымкі. Гэта дапаможнік пра малыя крокі да апанавання свайго жыцця. Яны прыдаліся б і тым, хто жыве ў роднай краіне, але тым з нас, хто паехаў у свет, яны жыццёва неабходныя. Можна рабіць іх інтуітыўна і хаатычна, а можна абаперціся на парады Ханны Мурайда і пераўтварыць клопат пра сябе ў сістэму і звычку. Тут няма датаў, але ёсць шмат дзён і месяцаў, у любы з якіх можна пачаць дапамагаць сабе. Ханна Мурайда называе сябе серыйнай эмігранткай: “У маім жыцці было мноства пераездаў: з краіны ў краіну, з горада ў горад. Гэты досвед навучыў мяне, што наш галоўны сябар у адаптацыі да новых умоў — гэта час, а галоўны вораг — бяздзеянне. Каб дапамагчы табе эфектыўна выкарыстаць свой самы каштоўны рэсурс і пазбегнуць разгубленасці пасля пераезду, у гэтым календары я сабрала калекцыю практыкаванняў, якія дапамогуць табе планава, без мітусні, звыкнуцца з новым жыццём. Як выкладчыца і дызайнер я асэнсавала і адаптавала інфармацыю з самых розных крыніц: дапаможнікаў па нетворкінгу, анлайн-курсаў ад топавых амерыканскіх універсітэтаў, а таксама псіхалагічнай літаратуры. Усё гэта дзеля таго каб перадаць табе веды і інструменты для адаптацыі. Каб ты максімальна хутка адчуў_ла сябе як дома”. Асаблівасці: 12 практыкаванняў, якія дапамогуць планава і з асэнсаванасцю адаптавацца да новага жыцця., Кожнае практыкаванне ўтрымлівае тэарэтычную аснову і інструкцыі. Практыкаванні ўлічваюць базавыя патрэбы чалавека, абапіраючыся на прынцыпы піраміды Маслоў. Пачынаць можна ў любы час – каляндар не прывязаны да датаў.