Facebook
меню

Паштарская казка

Паштарская казка
  • Нет в продаже

Кніга Карэла Чапэка незвычайная: яе старонкі з'ядноўвае спружынка, як у нататніку, брашура зроблена ў выглядзе канверта, які можна нават падпісаць... Ну а сам тэкст, аздоблены дзівоснымі ілюстрацыямі маладой мастачкі Крысціны Пержуковая, перанясе нас у Чэхію, дзе вельмі сумленны паштар і лістаноша Калбаба з дапамогай паштовых гномаў спрабуе раскрыць таямніцу: каму адрасаваны непадпісаны ліст с прызнаннем у каханні?

Цудоўны дынамічны сюжэт, добры гумар, сакавітыя слоўцы - усё перададзена як найлепш пераклыдчыкамі Сяргеем Сматрычэнкам. Нават слоўнічак у канцы кнігі прыведзены, з якога вы даведаецеся, хто такія жмінда і карузлік, а таксама што нашы продкі называлі картачных даму і валета вышнікам і ніжнікам.