Facebook
меню

Сараеўскае Мальбара

Сараеўскае Мальбара
  • Нет в продаже

  • Товар купило: 5 человек
  • Доставка в
  • Служба доставки DPD
  • Доставка "Сараеўскае Мальбара" по всему миру: США, Германия, Польша, Израиль, Англия и др.

  • Автор:
  • Издательство: Выдавецтва "Янушкевіч"
  • Язык: беларускi
  • Год выпуска: 2021
  • Страниц: 208
  • Переплет: твердый переплет
  • EAN: 9789857210763
"Гэтыя апавяданьні я пісаў у безвыходнай сытуацыі для маёй краіны, у часе, калі Сараева было пад аблогай. Гэта была безвыходная сытуацыя і для мяне асабіста. Здавалася, што больш не існуе сьвет, у якім я мог бы жыць. Апавяданьні я пісаў, каб для сябе самога захаваць памяць пра тое, што мой сьвет наагул некалі існаваў. Гэта вельмі дзіўны матыў для пісаньня. Але, напэўна, найлепшы. У жывога чалавека можна забраць усё, апроч права расказваць пра сябе і свой сьвет. У гэтых апавяданьнях зноў існуе тое, чаго ў сапраўднасьці больш няма. А калі існуе ў апавяданьнях, дык, можа, аднойчы зноў узьнікне і ў сапраўднасьці." Міленка Ергавіч, спецыяльна для беларускага выдання, красавік 2021 года. Паводле самога аўтара, «Сараеўскае Мальбара» — «гэта апавяданні пра каханне, жыццё і страх у абложаным горадзе», Сараеве падчас вайны 1992–1995 гадоў. Гэта кніга пра штодзённае існаванне звычайных людзей у незвычайных абставінах, пра смерць і боль, пра чалавечнасць і надзею. Беларуская мова — дзевятнаццатая, на якую перакладзена першая празаічная кніга Міленкі Ергавіча, што зрабіла яго вядомым на ўвесь свет.