Скарбы князёў Радзiвiлаў, альбо обер-аўдытарская праверка ў Нясвiжы
24 H
-
7.64 €
-+из 8 шт.
Імя Кастуся Тарасава ў беларускай літаратуры стаіць побач з імем Уладзіміра Караткевіча. Гэтыя знакамітыя пісьменнікі цудоўна дапаўняюць адзін аднаго. Калі Караткевіч уваскрашаў атмасферу і каларыт даўніны, то Тарасаў даваў другое жыццё рэальным гістарычным асобам. Ён неверагодна глыбока ведаў і адчуваў гісторыю — яе матэрыяльны свет разам з патаемнымі рухамі чалавечай душы. "Скарбы князёў Радзівілаў..." — твор, які не проста захапляе і не адпускае. Ён выводзіць чытачоў за межы літаратурнага сюжэта, пакідаючы надзею ўсім шукальнікам старадаўніх скарбаў.